Змывае дождж настрой мой прамянiсты
І сад міжволі запалоніў сум,
У ліпені блакіт там быў празрысты,
Ды вось ужо з туманам жаль нясу,
Што хутка адспявала песню лета,
Дзе так надзейна, сонечна жыла,
А вершы лёгка клаліся ў куплеты,
І не кранАла іх асенняя імгла.
Чарговы дождж самотным успамінам
Адбіў на даху пранікнёна рытм...
А пАцеркі палаючай рабіны
Прымерваюць цікаўныя вятры.
25.08.2013 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116082703792
Клавдия Семеновна 05.10.2017 22:02 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 06.10.2017 12:40 Заявить о нарушении