Межы

Межы ў галовах, вечныя межы,
Ды чорны порах, высокія вежы,
За імі стаяць людзі, ўрада,
Тут нічога не грае звычайная праўда.

Прыгожыя рэчы, салодкія мары,
А нам трэба бегчы ад нейкай ахвяры,
А нам трэба стаць на валоў абарону,
Тых хто гавораць, хто жыць ня можа бяз трону.

Дзеля свету войны, як жыццё дзеля смерці,
Вы ўсе дастойныя на гэтым месцы памерці!
Нам усім кажуць няспынныя фразы,
А з імі потым і вяжуць святыя абразы.

Вечныя межы ў шалёных галовах,
Звычайныя вежы, ды свежы порах,
Між намі стаяць усё тыя ж ахвяры,
Але нас аб'ядноўваюць аднолькавыя мары.


Рецензии