Шэкспiрыяда па-беларуску-4
http://www.stihi.ru/avtor/leonidfv
Праўдзівей кажучы, я абяцала на расейскую мову перакласці, але абяцанкі-цацанкі, як тутэйшыя кажуць. Таким чынам, ку-ку.
Санет 74 Шэкспіра
Цябе здаволіць, можа, злы арышт,
Каб змёў мяне далоў напрыканцы?
Мае радкі – адзіны мой барыш,
Што на ўспамін пакіну аб жыцці.
Ўглядайся пільна, то пабачыш зноў:
Там шмат чаго прысвечана табе.
Ты маеш лепшы плён, маю любоў.
А тло маё ў зямлю сыдзе ў сяўбе.
Смугою марных страт лічы мяне,
Не насычай жалобай чарвякоў.
Сцізорык баязліўцаў не сатне
Майго карэння з памяці сяброў.
З усяго таго мой змест усяго ляпей.
Вось гэта – тое, тое ў твой музей.
***
Апошнімі радкамі я не здзекуюся, хто не верыць, вось ангельскі варыянт:
The worth of that is that which it contains,
And that is this, and this with thee remains.
Шэкспір ён такі хаацічаскі!
А так сэнс вельмі супадае з наяўнасцю. Сапраўды, Германавіч мяне прыцішае, раіць паберагчыся і ўсцяж гаворыць, што мае вершы цягнуць на расстрэл.
Ён нават абяцаў мне кветачкі на магілку.
Працяг будзе...
Свидетельство о публикации №116082510573