Шэкспiрыяда па-беларуску-3
Зацемка перакладчыка: абодва санеты сцвярджаюць, што чалавек складаецца з чатырох стыхій: зямлі, вады, паветра, агню. Ад гэтага, дзеўкі, і скачам, па чатыры штукі ў рад:
Санет 44 Шэкспіра
Калі б цялеснай нэндзы мрояй стаць,
Сышла б нястрымана ў шляхі благія.
Мяне б, на злосць прасторы, адабраць
Было б так лёхка ад цябе, мой мілы.
Не мела б вагі, дзе нагу ўсадзіць:
На ўскрай сусвету ад цябе зляцела б
Праз мары спрыт, што ад зямлі, вады
Саскочыць лёкка, як душа ад цела.
Але, мана тых мар заб’е мяне.
Таму, тапчы араты, стогнам панну.
Я ем зямлю зубамі ў баране,
Бо кавалём у вадзе загартавана.
Твой ніштаваты глей бяру паціху,
Ды цяжкасць слёз – адзнака майго ліха.
***
Жуда, падумала я. Можа, сорак пяты лепшы? Ага, зараз.
***
Санет 45 Шэкспіра
Што лёккі ветрык, што жывы агонь-
Абодва ўюцца ўкол цябе заўсёды.
Яны - мой клопат, жарсць, пакуты, плён -
Туды-сюды бадзяюцца без згоды.
Калі павеўчык сціх, агеньчык стух -
Пасланцы мілыя майго кахання-
Жыццё змалела з чатырох да двух
І нікае па смерць маё літанне.
Жыцця будынак можна аднавіць,
Калі тых двух знутры сябе мне вернеш.
Твайго здароўя, раўнавагі ніць-
Гарантаваны паратунак першы.
Аддам назад - сумую ўсё ж часцей.
Засмучанасць мая ізноў ва мне расце.
***
Усе паэты аднолькавыя, падумала я з пагардай. А яшчэ Шэкспір. Ввох.
Працяг будзе...
Свидетельство о публикации №116082510425