Шэкспiрыяда па-беларуску-2

Пачатак:
http://www.stihi.ru/2016/08/22/9824

Санет 40 Шэкспіра.
Пераклад гэтага санету я прысвячаю Сяргею Юр'явічу:
http://www.stihi.ru/avtor/mvolos
Гэта цікава, спадарства. Бо я канкрэтна ў чорным спісе, сапраўды. Апасля таго, як я яго павіншавала з саракагоддзем.)))

Санет 40

Каб нават усю любоў маю ты скраў-
Набытак твой – з маладзіка да поўні.
Не ўзлюбіш ты, каханы, як жадаў.
Тваё каханне – на тваім узроўні.
    
Калі маёй ты ўсхочаш вышыні,
Любоў маю спазнаць дзеля любові-
Хлусі, абвінавачвай, падмані-
Ты пакараеш сам сябе, не болей.

Пяшчотны злодзей, даравала я.
Бяры ізноў любоў маю, што мАю.
Нягледзячы, што горш любоў утрая
Нянавісці, што меней назаляе.

Наш дыялог ліхі, юрлівы мімаволі,
Усцяж ворагам тваім не буду я ніколі.

...............
Без усялякіх цьмяных сэнсаў, Сяргей, але я смяялася.))))


Рецензии