Шэкспiрыяда па-беларуску

За некалькі дзён да свайго дня народзін я выпадкова разгарнула кніжачку з санетамі Шэкспіра. І вельмі здзівілася. Мне дарэчы споўнілася 38 гадоў.
Ну-ка, ну-ка, падумала я:

Санет 38 Шэкспіра

Якіх яшчэ патрабаваць мне муз,
Якім натхненнем прамянець без меры,
Калі твой непамерна дзіўны глузд
Мінае ўсцяж вульгарнае паперы?
 
Твой розум подыхам пячэ мне ў твар-
Мус -  несць абмежаваным, ненайлепшым.
Бяру твой Вынаходлівы Ліхтар,
Каб ліў святло ў мае пустыя вершы.

Будзь сам найлепшай музай з дзевяцёх,    
Будзь сам сабе падзякаю ў дзесятку.   
Той, хто наканаваў цябе ў жыццё,
Часы і лічбы змусіць да парадку.

Як зорным будзе шлях ў маім упартым лбе,
Вазьму пакуты ўсе, каб славу даць табе.

(пераклад мой)

Вось дык дык, падумала я. Беліберда нейкая. Што б гэта адзначала?
Тады я прачытала 22 санет, бо гэта лічба мяне літаральна праследуе:

Санет 22

Не варта ў шкле шукаць пераканананняў
Мне ў старасці, пакуль ты малады.
А маршчакі знайду – і на спатканне
Са смерцю пазавуць твае гады.

Пад покрывам таемнай прыгажосці
Хаваю шчыльна сэрца я ў грудзях -
Падменаю: тваё - сабе пад косці;
Табе - маё, заслонаю пад дах.

Ў цябе прашу, каханы, засцярогі,
Ашчадна не хвалюйся ў барацьбе.
Як нянька сцеражэ дзіця ад злога,
Ратуйма сэрцаў, не дзеля сябе.

Загубіш – мне не ацалець. Наадварот:
Як даў сваё, не спадзявайся на зварот.

(пераклад мой)

Яшчэ лепш, падумала я, так мне і трэба. Але нешта ўцяміла і прыгадала. Таму...

...працяг будзе.

Фота аўтаркі.


Рецензии