Так звычайна...
Вось маленства, юнацтва, каханне да любай...
А ў люстэрку я бачу - жахлівы твары.
Ўнечарод заглядаюць знаёмыя людзі.
Без прыпынкаў імчацца да здуманых мэт.
Скрозь растраты сумленне і гонар злучаюць.
І хлусяць, і вачыма зыркуюць у свет.
І народжання свет - гэта спеў памінальны.
Нашы пэўныя мары схаваны ад нас.
Самі гэтаму сведкі, бо самі спрыялі.
Меркавалі змануць і сябе, і свой час.
Таямніцу ўтульную целу шукалі.
А сусвет агароджываў толькі я сам.
Дапаможнікам выдана: "Да пабачэння!"
Вось святкую сам-насам мой вынік. Не дам
За яго нават горкае пенкі з варэння.
І дабранач, і раніцы добрай цябе,
Хто згубіўся ў віры неадбыўшыхся думак.
Нешта зноў вядзьмяруе, існуе, пячэ...
Па маленству, юнацтву, каханню да любай...
Свидетельство о публикации №116082209515