Муры памяцi
Там дзе сцены
Старых, як думка,
І глухіх муроў.
Дзе камень не астыў
Яшчэ ад стрэлу,
Дзе не спяклася
Праз стагоддзі кроў.
Там чуцен крок
Між залаў і пакояў,
У рашотку, як па кроплі,
Льецца свет
Праз цемру. Не сціхае
Грукат зброяў
І продкаў словы –
Нам нямы завет.
Шуміць трава,
Нам шэпча пра былое...
Гісторыя жыве,
Не дрэмле час!
Страдаўні замак –
Вартаўнік вытокаў
Да памяці пакліча
Нас...
Свидетельство о публикации №116082201072
Спасибо! С добрыми пожеланиями,
Эмилия Нечаева 2 23.08.2016 13:04 Заявить о нарушении
Владимир Глинин 23.08.2016 16:03 Заявить о нарушении