Дарога дамоу
Ды не гладкі-камяністы.
Вёў па звілістай сцяжыне
К роднай бацькавай хаціне.
Папрашу ў цёмнай ночы,
Каб не засціла мне вочы,
Сон з дрымотаю трымала
І заснуць мне не давала.
-Цёмна ночка-чараўніца,
Маіх мараў усіх крыніца,
Каб было ўсё без падману,
Ліхтары палі аддана.
Шэпча ночка зоркам ясным:
-Вы свяціце так нязгасна,
Каб відна была дарога
Ёй да роднага парога.
-А ты вецер, што лятаеш
І ісці ёй замінаеш?
Хмаркі месяц закрываюць
І цябе даўно чакаюць.
-Шэры хмаркі-летуценні,
Вы чаму ў задуменні?
Зараз вас разгоніць вецер.
Няхай месяц ярка свеціць.
-Жоўты месячык-гарэза,
Не хавайся ў лісце бэза.
Кідай з зоркамі забавы.
За свае бярыся справы.
-Дзякуй, ночка, што спрыяла,
Мне ісці дапамагала.
Моцна сэрца маё б'ецца-
Ужо бачу свет ў акенцах...
20.08.16
Свидетельство о публикации №116082007917