Iзноy дыван сiнявы...

Ізноў дыван сінявы верасны
Спяшае жнівень разаслаць пад сосны,
І павучкі снуюць сівыя кросны.
А ці даўно чакалася вясны...

Нібыта ўчора вабіў цёплы бор
Сунічна-сонечным салодкім духам,
І сыпала таполя белым пухам,
І водарам лілеяў дыхаў двор...

Яшчэ на лузе конікі трашчаць,
Вяргіні млеюць апаўдні ад спёкі,
І новенькі званочак сінявокі
Упляла ў  шаўкі атавы сенажаць.
 
Яшчэ буслы пасуцца ля дарог,
І ластаўкі не адспявалі лета.
...Ды  верас — блізкай восені прыкмета -
Ліловым смуткам пад сaснy прылёг.

Жнівень 2016


Рецензии
Очень красиво! но "еще на луге кузнечики трещат" и дальше .. не поняла ДОсловно. и " верас"- это что? Буду благодарна! Понравилось!

Лариса Геращенко   25.05.2020 16:46     Заявить о нарушении
верас= вереск?

Лариса Геращенко   25.05.2020 16:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.