Паразмауляйце са мной
Хаця пра што-небудзь,
Хаця аб нейкай лухце.
Паразмаўляйце, прашу вас,
Мне можна верыць,
Але гэтак сама кажуць усе...
Але я не такі...
І так кажуць таксама,
Ну што сказаць, я не буду хлусіць.
Чалавек бывае такім прадказальным,
Калі прабуе адказ знайсьці.
Паразмаўляйце са мной, мне блага.
Чытаеш? Чытай, але гэта не верш.
Гэта бакал ў якім горыч і смага
Змяшалісь ў агідны напой найперш.
Паразмаўляйце са мной, мне кепска.
Ты яшчэ чытаеш? Тады чытай.
Наш сусвет не мае абрысу і межаў,
Ды я ўсё ж знайшоў яго небакрай.
Паразмаўляйце са мной, мне можна
Сказаць пра ўсё што турбуе й гняце,
Сказаць аб тым што трываць невыносна,
Сказаць пра тое што вы ў бядзе...
Свидетельство о публикации №116081509940
А можна, я на "ты"?
Як сябру. Толькі крыўды хай не будзе.
І суцяшальна-ніабчымнай не чакай лухты,
Што ў выпадках такіх гавораць людзі.
Ці сам сябе не спрабаваў
Схапіць ты за каўнер
Ды вырваць з адзіноты, с прыкрай млосці?
А заўтра будзе новы дзень. І сонейка. Павер.
Ты слухаеш яшчэ? Заходзь у госці.
Я траў духмяных завару.
Ты ж не адзін такі,
Дзяліцца смагай-горыччу ахвочы.
Паразмаўляць? Дык слу..., прабач, чытай мае радкі.
Я той, каму таксама кепска ўночы.
Паразмаўлялі... Смешна.
Ніабчымная лухта,
Вядома ж, не сагрэе... Ды бывае,
Два словы простых, а - нібыта з чыстага ліста
Жыццё... Ты прыйдзеш? Чайнік астывае.
Прабачце, Васіль, неяк само сабой атрымалася))) Пэўна, тэму Вы такую закранулі...)))
Клавдия Семеновна 09.09.2016 19:40 Заявить о нарушении
Схапіць ты за каўнер
Ды вырваць з адзіноты, с прыкрай млосці?
Увогулле гумар мне падабаецца, хаця па маіх вершах і не скажаш, проста пішу заўсёды ў зусім іншым стане, таму атрымліваецца неяк сумна. Дзякуй, што паразмаўлялі)))
Василь Гардзиенак 09.09.2016 20:05 Заявить о нарушении
Василь Гардзиенак 10.09.2016 00:48 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 10.09.2016 17:35 Заявить о нарушении
Лаззаро 10.09.2016 23:04 Заявить о нарушении