Нешта сну няма...
Думак рой пчаліны ў галаве гудзе,
Дзе дарога тая, што мяне сама
Да жыццёвай мэты прама прывядзе?
Ці гэта дарога? Ці сцяжынка можа,
Што ўсім невядома да гэтай пары?
Ці мне хопіць сілы? Ці бог дапаможа
Дасягнуць вяршыні вешчае гары?
Пошук і сумненне - то браты-блізняты
І часцей блукае, хто ідзе адзін.
Дзе шукаць падмогу? Гэтым мозг заняты
На працягу многіх у час начны гадзін.
Бо як крыху сціхне пульс жыцця бясконцы,
Калі абавязкі зморыць мірны сон,
Запаляе мара мне ў небе зорку-сонца,
Каб мне шлях да мэты ноччу быў відзён.
Каб па той сцяжыне мог ісці да рання
Хуткаю хадою, бо як ноч міне
Трэба будзе ведаць адказ на пытанне
Ці патрэбны будзе пошук без мяне?
Уюцца думкі роем, падаюць расою,
Убіраюць пустку ў кветкавы кілім...
Пакуль не сустрэну здохлую з касою
Будзе мая мара маяком маім!
Свидетельство о публикации №116081507224