Я усё магу забыць

Я ўсё магу забыць:
Твой зрок,
Твой колер валасоў,
I цiхi шэпт,
I поўнае маўчанне,
I вуснаў смак,
I дотык тваiх рук.
Усё магу забыць -
Твой кожны рух,
Што паланiў мяне,
I палкае стагнанне.
Адно, што мне нагадвае растанне,
Адно, што не магу забыць нiяк,
Як не спрабую, мусiць не пазбыцца,
Твой пах,
Я не магу забыць твой пах -
Не вымыць, не спалiць, не наталiцца.


Рецензии
Сапраўды ўсё? А я вось нічога не магу забыць... Нічога... Хоць і вельмі стараўся...

Артур Грей Эсквайр   15.08.2016 15:32     Заявить о нарушении
Хацелася, але не забываецца, можа толькі на нейкі час... Гэта вельмі стары верш пра далёкае-далёкае каханне, якое так і засталося жывым ў маёй душы... Я калісьці напісаў, яшчэ ў юнацтве:
"Каханне"
Ты можаш быць чыстым, простым і светлым,
Але ніколі не будзеш цёмным.
Ты можаш быць цёплым, гарачым і нат пякельным,
Але ніколі не будзеш халодным.
Ты можаш быць дзіўным, кароткім і неўзаемным,
Але ніколі не станеш мёртвым,
Бо памірая разам з намі,
Ты назаўсёды застаешся у нашых душах...

Василь Гардзиенак   15.08.2016 16:14   Заявить о нарушении

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →