Мае нaтхненне
Даеш штодня ісці ўпярод,
Шукаць святое азарэнне
Каб асвятліць ім твой народ!
Каб ён, хоць падзабыты богам,
Знайшоў збавенне ад пакут,
Каб сьмерці не трасла трывога
І не сціскала нібы спрут!
Каб маткі грошы не збіралі
На лекі тыя з-за мяжы!
Каб хворым мы дапамагалі
Лякарствам нашым. Памажы
Знайсці мне сілы, божа правы!
Бо, ты ж Чарнобыль дапусціў,
Што людзям нарабіў атравы
І ўсё жывое атруціў!
То розум дай знайсці й збавенне
І моцы дай, каб прымяніць
Так, каб Чарнобыля насенне
Наш не змагло генфонд змяніць!
Каб родны край быў поўны смехам
Шчаслівым, звонкім ды іскрыстым.
Каб ён гучаў па весях рэхам
І ззяў на сонцы бы маністы!
Каб вырас з дзетак род людзкі
Здаровы, дбайны і не п'яны!
Каб мове роднай быў адданы
І помніў продкаў праз вякі!
Свидетельство о публикации №116081409417
Натхнення Вам, паважаны Яўген Міхалап! Здароўя і посьпехаў!
З павагаю!
Станислав Шастак 15.08.2016 20:06 Заявить о нарушении