Лiстком кляновым залацiцца сумна восень
Як празрыстыя карункі
На покуце
Спрадвечнага жыцця,
Блакітнай хваляю
Віруе жылка-струнка
На скронях,
І вяртае з забыцця.
Шчасліва так
Там уладарыла
Юнацтва
На беразе шырокім, залатым,
Ды човен шпарка плыў,
Не здолеўшы застацца
У днях ружовых,
Летуценні тым.
Лістком кляновым
Залаціцца сумна восень,
Плыве пад небам
Жураўліны клін,
Ды ў падарунак верасень
Прыносіць
Букет агнём палаючых
Рабін.
13.08.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116081307445
Виктор Шлапаков 23.08.2016 05:48 Заявить о нарушении