Жнiвеньскае развiтанне

Выплакала воблачка ўсе вочы,
І на дзень пазбавілася слёз,
Жнівень па расе няспешна крочыць
У абдымках клёнаў і бяроз.
Ды замкне ён хутка ў  лета дзверы,
І на год схавае ў куфар ключ,
Зладзіць спрытна з туманоў шпалеры,
Упрыгожыць дываном зямлю.
Лёгкай павуцінкай-выцінанкай
Жнівень наваколле ахіне,
Верасень сустрэўшы ясным ранкам,
Шчыра прыхінецца да мяне...

11.08.2014  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Сённі такое цудоўнае надвор'е. Схадзіла на маміну магілку, на адваротным шляху прайшлася па лесе - знайшла больш за 30 невялічкіх баравічкоў. Такая радасць! Але і сумотна, лета адыходзіць, наперадзе дажджы і золак.
Вашы вершы на беларускай мове вельмі падабаюцца. Такія родныя, мілагучныя і шчырыя.
Дзякую.

Чабарок   09.09.2017 20:35     Заявить о нарушении
Так прыемна,шаноўная, атрымаць водгук ад зямлячкі,ды яшчэ з такім цудоўным псеўданімам-ЧАБАРОК!Калісьці я прапанавала назваць так адзін магазін у раёне,бо стаяў пры дарозе.Было ў савецкія часы.Назва засталася да гэтай пары.Такое мілагучнейшае слоўца-ЧАБАРОК!А мы ўчора з сястрой "палявалі" на падасінавікі і чашчавічкі...І сёння таксама дзень прыгожы,цёплы,па асенняму-спелы,настоены.Шчыра дзякую Вам за размову,за душэўнасць.А мы ходзім на бацькаву магілку на Пакровы-яго дзень нараджэння...Сумна,але ж у кожнага свая пара...Прыемнага вечара Вам!З даверам,

Ядвига Довнар   09.09.2017 21:01   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.