Каб мы марамi далей жылi!

Не магу ўцяміць, што тое значыць,
Мо душа дагарэла датла?
Вока больш прыгажосці не бачыць,
Сэрца больш не шукае цяпла!

Дзень за днём прад ваччу успаміны;
Сонца бераг ракі хіліць ніц.
На тым беразе постаць дзяўчыны
Вуснаў водар і водар суніц.

Размахнуліся чорныя бровы
Нібы спуджанай птахі крыло
Зоркі-вочы ў час вечаровы
Запаляюць кахання святло.

Цішыня навакол у прыродзе
Мір на сэрцы, спакой на зямлі.
То юнацкая мара прыходзе,
Каб мы марамі далей жылі!


Рецензии