Патаемнае

Дура, дура, дурачка, дурнічка сінявокая,
Аляксандрына,  Шурачка - гукаў цябе ён, “окая”.
Кацілася над стрэхамі раскацістае, гулкае,
Адгуквалася  рэхамі, нязручнае і мулкае.
Віхлястымі завулкамі блукала і галёкала
Юнацтва  лёгкакрылае,  шчымлівае, далёкае.

Забытымі сцяжынкамі шукаеш нечаканага
Спаткання  патаемнага -  каханага...каханага.


Рецензии