Трэцяя Кнiга Ценяу
А ты нібы цень з дамавінай прыходзіш.
Мы цябе не пускаем,
А ты скрозь сцяну незаўважна праходзіш.
Мы не клічам цябе аніяк,
Проста моўчкі стаім у сутонні,
Але мур не трывае
І нешта праходзіць праз нашы далоні...
Трэцяя Кніга Ценяў
Не чытай тое, што нельга чытаць,
А калі чытаеш, не спыняйся.
Ёсць тое, што нельга чытаць.
Настае час, калі нельга спыняцца.
Калі крочыш па багне,
Не думай а цьвердзі.
Як надыйдзе цемра,
Забудзься на святло.
Хай не вабіць тое,
Што не ўратуе.
Хай ратуе тое,
Што не вабіць.
Зірні на неба,
Як не будзе куды глядзець.
Крычы навокал,
Як не будзе каму сказаць.
Крыжы навокал
То не могілкі - памяць.
Адрокся родных,
Чакай Дзядоў як надыйдзе цемнь.
Начніцы енчаць,
Стаяць непрытомнікі ля варот,
І леглі цені
на вокны,
сцены,
і на плот...
Пасляслоўе
І цені паглынулі мяне,
І завалодалі целам маім,
Але не змянілі сутнасць маю...
Свидетельство о публикации №116081008654