Другая Кнiга Ценяу
Гэта та што спявае ўначы.
Я не бачу, навошта мне бачыць?
Я не чую, навошта мне чуць?
Гэты жах можна проста адчуць.
Гэтак сутнасць сваю перайначыць,
За замкнёныя дзверы зірнуць,
І ніколі ужо не заснуць,
І ніколі не будзе іначай.
Калі чуеш як вецер крычыць-
Гэта та што спявае ўначы...
Другая Кніга Ценяў
Веруеце?!
Хлусня - імя вашай веры.
Страх - сапраўдная вера ваша.
Марыце аб тым чаго не ведаеце.
Чакаеце міфічнага кахання,
А яно прыходзіць і забівае.
Дык чым лепей яно за нас?!
Чаму абагаўляеце яго?!
Мары - ваша загана.
За марай хаваецца існасць,
Але занадта позна вы углядаецесь,
Каб распазнаць яе.
Робіце выгляд, што жывяце па сонцу,
А самі чакаеце распуснай начы.
Існаванне ўдень і жыццё ўначы-
Вось ваша існасць!
Дык чым вы лепей за нас?!
Чакаеце Царства Божага?!
Хлусліўцы!
Чаканне замяніла вам справу!
Гаворыце аб святле,
А самі спяшаецесь ў пекла.
Вы забіраеце жыццё у іншых па сваёй,
Не па нашай волі.
Вы рэжаце нажом хутчэй,
Чым мы ўспаўзаем на цёмныя сцены.
Бачыце ў нас саміх сябе
І не верыце гэтаму.
У каго хопіць мужнасці
Ды угледзіцца.
Свидетельство о публикации №116081008476