Першая Кнiга Ценяу

                ... вы страшыцесь не кніг, а саміх сябе.
                Мужныя зазіраюць.
                Слабыя зазіраюць і вар'яцеюць...


            
                Першая Кніга Ценяў


Калі прыходзіць ноч на зямлю,
Настае час з'явіцца нам.
Мы прыходзім тады,
Калі вы забываеце пра нас.
Мы прыходзім тады,
Калі вы узгадваеце пра нас.
Мы прыходзім тады,
Калі вы просіце нас прыйсьці.
Не крычыце,
Бо не спыніцца час
Ад крыку вашага.
Не прасіце.
Мы толькі служкі,
Але бязлітасныя,
Непадуладныя часу.
Спачатку вы просіце не забіраць,
А потым самі кідаецеся ў пекла.
Бачыце фарбу ў крыві
І віном заліваеце глоткі.
Мужныя!
У цемры страшыцесь кожнага шолаху.
Святло распаліла пагардлівасць вашу.
Мы ходзім паміж вамі,
Але вы не заўважаеце нас.
Жыццё ваша- ёсць воля наша.
Не страшыцесь смерці,
Бо прыходзіць яна за тымі,
Хто чакае яе.
Заплюшчывайце вочы ўначы,
Каб не убачыць нас.
Бо выпадкова убачаныя,
Мы забіраем тых каму млосна.
Не чакайце святла.
Агонь не ўратуе вас.
Вольныя ў цемры-
Мы гаспадары ночы.
І сполах свячы
Абвесціць аб нашым з'яўленні.
Смерцю аднаго
Мы змяняем жыццё іншых.
Думаеце вы мацней?
Сапраўды, дзень даўжэй за ноч,
Але не для ўсіх ён настане.
Чорнай крывёю мы распішамся
На сэрцах і душах вашых.
Так што да самой смерці
Будзеце помніць пра нас
І не забудуцца імёны нашыя.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →