Зоркi сумныя, зоркi кволыя...
Старому Надыму прысвячаю
Зоркі сумныя, зоркі кволыя,
Ой чаму ж вы ізноў невясёлыя?
Ноч схавала ваш месяц ясны
І цудоўны мой край харастны.
Вось чаму гэтак вам нявесела.
Ты за што маладзік павесіла?
Ён адзін мне быў ў дапамогу,
Каб знайсьці дадому дарогу,
Каб знайсьці знаёмы завулак
І адзіны сэрцу прытулак.
А цяпер мне блукаць між сёламі
З тымі сумнымі, з тымі кволымі...
Свидетельство о публикации №116081007773