Учора я бачыу зоркi...
Зоркі, якія не з'яўлялісь
ужо шмат гадоў,
Яны былі такімі яскравымі-
Вялікая і Малая Мядзьведзіцы.
Нібы маяк, святло якога
Я згубіў яшчэ у юнацтве
На далёкай-далёкай Поўначы.
Яны былі са мной як і ў той дзень,
Калі я узіраўся у начное неба апошні раз.
Я не бачу ў гэтым нейкую азнаку, але...
За дзвярыма ціха, у хаце ўсе спяць
І нават не ведаюць,
што я як вар'ят нейкі
Менавіта цяпер
Прагна ўзіраюсь у чорнае неба,
Прабуя знайсьці уваход
у замкнёны сусвет
Да якога мага дакрануцца ажно вачыма,
Але й гэта не мала.
Мабыць тыя зоркі ужо даўно загінулі,
І толькі іх святло
як неўміручая плынь
Шукае прытулка на абсягах сусвету
І знаходзіць яго яскравым адбіткам
у вачох маіх...
Свидетельство о публикации №116081007161