Праз выскаблены мозг...
На скулах ліхалецця
Нас раз'яднае лёс
Ў апошні летні месяц.
Як здзірванелы тын,
Цвікі глытая ротам,
Сумую я аб тым,
Што будзе толькі потым.
Як сталая пастаць,
Як хілая сцябліна,
Я прагна мару знаць,
У чым мая правіна?
Свидетельство о публикации №116081007077