Акiяны жарсцяу
Хвалі, ветразь, шмат чаго яшчэ,
Ды ніхто сягоння не дазволіць
Дакрануцца да тваіх вачэй.
А нашто дазвол і сам не знаю,
Я плыву ды ветразю няма,
Вецер з караблём маім гуляе
Ў хованкі ад позна да відна.
Гэй вятрыска, досі, штыль абрыдзеў,
Мне ужо пара да любай плыць,
Я вяслую запар цэлы тыдзень
Ці магу хвіліну адпачыць.
Вопратку парву, змайструю ветразь
Хоць які, каб толькі дыхаць мог,
І пачну маліцца богу ветра,
Каб хоць крыху ў справе дапамог.
Уначы без поўні чорным-чорна,
Зор няма, ды я вяслую ўсё ж
Так старанна, часам манатонна
Рэжу хвалі быццам востры нож.
Вал за валам - зорная адлегласць,
Колькі мне мне адведзена хвілін.
Плыт кахання, чалавек і вернасць,
Вечнасць нібы стоеная ў ім.
А ўгары дзівосныя нябёсы,
А ў нагах бяздонны акіян,
І між імі вецер плыт уносіць
Ў неабсяжны ранішні туман.
Свидетельство о публикации №116081006745