Я люблю цябе, навальнiца...
Люблю твае грымоты,
Твой вецер з подыхам азёрным,
Калі набліжаешся ты
вялізнай-вялізнай хмарай,
І ахопліваеш усё неба,
Запавольваеш час на нейкую хвілю,
А потым пачынаеш
віхурыць і гайдаць ўсё навокал.
Уносіш лісце, попел і дым
маіх расчараванняў.
І я ізноў малады, новы і чысты
Стаю у самым эпіцэнтры твайго гневу,
І адчуваю подых твой,
І бачу моц тваю
на свае вочы.
Грымоты, грымоты, бліскавіцы,
Біце мацней,
Я заклікаю вас
У падарожжа па абшарах сусвету,
Па дарогах і нязведаных шляхох.
Выпраўляемся апоўначы
у самую чэрань,
Свяціце мне.
Пакажы дарогу, маланка,
Гайдай дрэвы у той бок
куды мне наканавана,
І я выйду зь цемры,
Пакіну той дах,
Што хаваў мяне колькі разоў
ад бедаў і ў непагадзь.
Пашыбую у адной цішотцы.
І няхай навокал
разбягаюцца людзі і жывёлы,
Шукаючы свой прытулак,
Я знайшоў яго сярод гэтае залевы,
Што хістае мяне
нібы сцябліну у голым полі,
Куды нахілюся - там мой шлях.
І няма каму сарваць мяне у гэтую ноч.
Усе пахаваліся
нібы мышы па норах,
Сядзяць у сваіх заможных хатах
і дрыжаць ад кожнага подыху.
А мне няма чаго баяцца-
Гэта мая стыхія,
І я іду наўздагон той,
Што кранае маё жыццё:
Кожную клетку цела,
Кожную часцінку душы.
Я не здалею цябе абагнаць
ці затрымаць твой рух,
Непадуладная мне Каралева
Цемры, Святла і Грому,
Княжна Бліскавіцы.
Ты пакінеш мяне
і суровай плынню
сыйдзеш за гарызонт,
грукоча на развітанне.
Кроплі ўпадуць на зямлю,
я на калені ўпаду,
раскінуўшы рукі
ў салодкім растанні...
Свидетельство о публикации №116081006584