У пакоi пустым...
ты аголенай снілася мне.
Знаю я што распуста і нельга
ды што з гэтым зробіш,
Ты стаяла так блізка,
што сэрца ніяк не спатоліш,
Мы адказ не трымаем
за тое што робіцца ў сне.
Ўсё бліжэй і бліжэй твае вусны
і словы "не трэба",
Ну а я не магу адрачыся
ад зорнага неба,
Бо ў вачах тваіх
цэлы сусвет адчыняецца мне,
У якім я ніколі яшчэ
па-сапраўднаму не быў.
Гэта водар кахання і можна рукой дакрануцца,
Улюбёная, як жа баюся я зараз праснуцца,
Як баюся праснуцца на ложку старым і пустым...
Ты растанеш як цень,
што знянацку святло загубіла,
У пакоі маім
стане цёмна, халодна і сыра,
Нібы ў цэкрвы,
што колісь была яшчэ месцам святым,
А цяпер як магіла.
Свидетельство о публикации №116081006261