Я глядзеу на цябе пад святло блiскавiцы...

Я глядзеў на цябе пад святло бліскавіцы,
Калі вецер гайдаў цэлы свет за акном,
І я знаў, што сягоння мне пэўна прысніцца
Тое, што застанецца ажно толькі сном.

Не пужалі цябе ні грымоты ні вецер,
Што шалёна хістаў голле кволае дрэў,
І здавалася мне, што у цэлым сусвеце
Прыгажэй за цябе я не ўбачу цяпер.

Мо падасца табе, што я проста жартую
Ці кажу пра каханне зусім не ў сур'ёз,
Я на досвітку сэрца табе ахвярую,
Прынясу у далонях, што змоклі ад слёз-

Гэта хмара ад вершу майго разгубілась,
Гэта поўня ад слова майго засмуцілась,
І сабака не брэша за плотам старым,
І схаваліся птушкі у голлі густым.
Яны слухаюць ноч маіх песняў грувасткіх,
Сёння казка ізноў застанецца казкай.

Што сказаць, я прызнаўся ў каханні даўно,
Ў гэты вечар не стане нічога нанова.
Ты уедзеш далёка ў краіну снягоў
І пакінеш мне толькі дарэмнае слова.

Раз'яднае цягнік нашы целы і цені...
Цёплы вечар, перон і мае летуценні...


Рецензии