Чалавек за акном

Вы там,
     я тут-
     гэта мой кут.
Чалавек за акном
     гледзіць салют.
Чалавек за акном
     бачыць людзей.
Чалавек за акном,
Чалавек за акном,
     гэта мой дом,
     гэта мой кут.
Цёмны, шэры, вялізны спрут
     з'яўляецца тут,
Калі чалавек за акном,
Калі чалавек за акном
     забудзецца сном...
У выглядзе чорнай, вялізная хмары
     з'яўляецца ён,
Грымоты як пацеры знову гучаць
     за яго акном.
Хвалюецца вецер,
     хістаюцца дрэвы,
          як плот стары,
І прывіды-цені
     гайдаюць арэлі
             нібы буі.
Калі чалавек за акном,
Калі чалавек за акном
     забудзецца сном...
Пустая бутэлька
     і пачак пусты,
І кубак гарбаты
     даўно астыў.
Запэцканы аркуш,
     закреслены верш,
І справа якую
     зрабіць найперш,
І людзі, якіх ўжо
     не спаткаць,
Калі чалавек за акном
     кладзецца спаць,
Калі чалавек за акном
     кладзецца спаць,
Я не магу трываць.


Рецензии