Гляджу цемру, нешта бачу...
Што ніколі я не бачыў пры святле,
Быць можа я жыццё і страчу,
Але ніколі не застануся ў імгле!
Нам кажуць тое, што казалі продкі:
"Вечнае жыццё - не наш удзел".
А я не слухаю, навошта мне іх сродкі,
У жыцці, дзе кожны стаць мог, кім хацеў.
І ў кожнага свая забава:
Каму-небудзь быць чараўніком ,
А каму, патрэбна слава,
Што цячэ ўсё большым ручаём.
Але мне, якая слава?
Навошта мне там нейкі цуд?
Жыццё і ёсць мая забава,
І астатні ўвесь жыццёвы бруд.
І я гляджу, і ў цемры бачу,
Што ніколі я не бачыў пры святле,
І разумею, што жыццё я страчу,
Але зноў пачну яго ў імгле.
Свидетельство о публикации №116080503816