Жанчына i дождж
пад дажджамі і сцяжына
То схаваецца ў падлеску,
то вужакаю заўецца…
За дажджамі, за лясамі,
недзе там ня спіць жанчына;
Я здалёк яе бяссонне
адчуваю хворым сэрцам.
Покуль сонца прадзярэцца
скрозь упартую аблогу,
Невядомая, чужая,
будзе мроіць пра былое.
Знойдзе ўрэшце і сцяжына
шлях да ходжанай дарогі,
Па якой аднойчы пройдуць
агаломшаныя двое.
У дажджах вядзе-ратуе
невядомае імкненне,
Я, здаецца, змог бы бегчы лёгка
аж да небакраю.
Што мне сумны залатарнік,
што разгубленыя цені!
Мы ідзем, мая жанчына,
мы з дажджом цябе спаткаем.
1016.
Свидетельство о публикации №116080502344
Владимир Гайдук 06.10.2016 11:23 Заявить о нарушении