Я руцэ трымаю кел х...
Напоўнены чырвоным віном,
І ў ім я бачу бераг,
Далёка, далёка ад сённяшніх дзён.
Гляджу я на колер, на тое, як фарбы,
Расцякаюцца быццам у міражы,
Чую і смак: салодкі, трывалы,
Які між пеклам і небам стаіць на мяжы.
Я кожны глыток раблю, як апошні,
Але не п'янею я ад віна,
Я з ім ніколі не быў асцярожны,
Быць можа у гэтым мая віна?
Заўсёды я піў яго дзеля смаку,
Дзеля добрых думак у маёй галаве,
Але яно больш давала мне змагу,
І ранак дзесьці ў высокай траве.
Я помню ўсё, як я прыйшоў,
На гэтае дзіўнае зарослае месца,
Таксама і то навошта знайшоў,
Яго я пад клікам свайго сэрца.
Тады я не бачыў гэтай травы,
Я заўважыў тут толькі нейкую стому,
Гэтага краю, гэтай зямлі,
Гэтых нябёс святога спакою.
Тут я знайшоў вялікую мэту,
І тое, што нельга мне апісаць,
Таму, як пачуў я веліч свету,
І веліч той ролі, якую павінен сыграць.
Свидетельство о публикации №116080402018