***
У шчырасць і ўзнёсласць душы...
Сягоння зачынены дзверы,
Для думак, што спелі ў цішы.
Расставіў наш час свае вехі,
І думкі, бы сны, закружыў.
Любоў закрывае павекі --
Не мае сардэчнай мяжы.
Яна прадаецца за грошы,
Яна абірае не тых,
Хто цягне жыццёвую ношу
І грае пачуццяў матыў.
Любоў спакусілася д'яблу,
Што крыжык не носіць святы,
А цягне спакуслівы яблык,
І кліча ў Эдэму сады.
Свидетельство о публикации №116080206682