***
Бярозкі цянёчак, хвалі вады,
Песні, ды пляскі, неабходную веру,
Дадалі мне Богі, дадалі гады.
Нябёсы, як мора, сінія хвалі,
Нясуць бялявыя на сабе караблі,
Што можна было ў нас адабралі,
Што можна было мы аддалі.
Вецер шуміць зялёнай лістотай,
Птушкі ўверсе клічуць дамоў,
Адкуль мы прыйшлі са сваёю свабодай,
А вяртацца павінны праліваючы кроў.
Але да нас зноў прыйдзе свабода,
Быццам святлом упаўшым з нябёс,
Яна нам пакажа моц і братэрства народу,
Якому Богі стваралі неказачны лёс...
Свидетельство о публикации №116080202788