Час расставання
Ты – не мая, я – не твой.
Д'ябал парушыў старанні
Нашай любові святой.
Голас развеяўся ў цемры,
Позірк агнём не гарыць.
Сталі надзеі, бы церні –
Цяжка аб тым гаварыць.
Страчаны вера з надзеяй –
Ты мой парушыла лёс.
Мэблю і метры мы дзелім,
Грузім спажыткі на воз.
Я не скажу табе болей
Словы: кахаю цябе.
Стала любоў наша болем:
Ён невыносны цяпер.
Свидетельство о публикации №116080107397