Дзе

Песня пачутая сэрца не радуе,
Толькі распальвае крыўду ўва мне.
Дзе ж ты, айчыннае, роднае радыё,
Дзе ты гучыш, у якой старане?

Што ў нас за мода пайшла на замежнае –
Хіба сваё мы забылі зусім?
Хто нашы думкі закрыў тымі межамі,
Хто ў пана Бога аб гэтым прасіў?

Дзе тая свелая песня купальская,
Дзе той вяночак, што плыў па вадзе?
Клямка на хаце збянтэжана ляскае:
Дзе той паэт, што народ павядзе

Цераз мяжу адчужэння да роднага,
Да тых крынічак, дзе песня гучыць:
Вечная,
Вольная,
Наша,
Народная!
Песня з якою так хочацца жыць…


Рецензии