Першы снег
Абляцела кожную галiнку,
Толькi адшукаць не можа выйсцце,
Як страсцi iглiцу у ялiнкi.
Ветрам буйным свiшча i уздыхае,
Елачку хiне з усея сiлы.
А яна усё цяпла чакае,
Сонейка прамень ёй снiцца мiлы.
Раптам сцiх у лесе вецер злосны,
Восень нiбы знiкла, напужалась.
Прытулiлicь да бярозак сосны,
Да рабiнкi елачка прыжалась.
Хмарай сумнай зацягнула неба,
У паветры нешта заiскрылась,
«Ах! – сказала елачка, - дык гэта ж
Зорачкi-сняжынкi закружылiсь!»
Сонейка прыглянула з-за хмары,
Снег блiшчыць, як брылiянты-росы.
Елка зоркi снежныя лавiла
I у зялёныя уплятала косы.
Чыстым срэбрам першы снег iскрыуся,
Дрэвы царскiм надзялiу карункам.
У сне кароткiм зiмнi лес забыуся…
Першы снег стау лесу падарункам.
Свидетельство о публикации №116080110042