Пейзаж немагчымы

Пейзаж немагчымы і недасягальны,
Да фарбаў і да жорсткага кончыку пяра,
Да мастака, які б ён не быў геніяльны,
Ды да мяне, якой бы не была набітая рука.

Нябёсы сінія і воблакаў выспы,
Золата хлебу духмяных палёў,
Буслоў у нябёсах вялікія крылы,
Якія трымаюць нас столькі гадоў.

І свеціць сонца ў небе чырвоным,
І вецер духмяна жалейкай пяе,
Тут адчуваеш сабе да кожнага родным,
Тут кажнаму ролю бог дадае.

І толькі ўбачыш ты ясную святасць,
Гэтых па-рознаму дзіўных мясцін,
Адчуеш каханне, братэрства і радасць,
Між гэтай дрыгвы, ды п'яных лагчын.

Будзеш глядзець, захоплены гэтым,
Далей ў прастор, дзе сэрца гарыць,
Ты гэтым краем знутры будзеш сагрэты,
Ты зразумееш, што вечна Беларусь будзе жыць.


Рецензии