Великодны звон
Ляціць да самых да нябёс.
—Хрыстос уваскрэс!— гаворыць ён,—
Выратаванне ўсім прынёс.
І веру, што не згасне свет,
Не ступіць цемра на парог.
Ці будзе існаваць сусвет,
Рашае гэта толькі Бог.
—Ваісціну ўваскрэс Хрыстос!—
Здалёк даносіцца ў адказ,—
Рай існуе. Ісус Хрыстос
Сябе ахвяраваў за нас.
Жыццё зямное — ў вечнасць ўлях.
Прайсці ім зможа толькі той,
Хто ў веры ўбачыў сэнс жыцця,
Любоў у дарогу ўзяў з сабой.
Вялікі дзень настаў для ўсіх.
Хоць улада цемры ўсё мацней,
Любоў і вера возьмуць верх
У бітве за сэрцы людзей.
Свидетельство о публикации №116073003412