Маналог Анатоля Сыса
Тагды Вам са мною:
Мы пойдзем у бар,
Будзем вершы чытаць.
-- У вершах мой лёс,
Маіх думак сувоі,
І кроў ваяра,
Што саскроб са шчыта.
-- Вы дужыя целам? –
Тагды не чапайце
Радкоў, што сцякаюць
На прысак крывёй.
-- Лепш міма прайдзіце
І волю ім дайце,
Ці з віскі разбаўце
Паэзіі боль.
-- Бо сам я падмануты
Ружаю славы.
-- Яна пакалола
Мне сэрца да ран.
-- Не дзеля паэзіі,
Дзеля забавы
Я Вас і сябе
ўсё жыццё дакараў.
-- Вам хочацца плакаць? --
Дык плачце са мною,
Пакуль не скручуся,
Не згіну, як вуж.
-- Пакуль не з’яднаецца
Цела з зямлёю,
Датуль не дарыце
мне руж…
Свидетельство о публикации №116073003048