Куды лятае душа

Блукаю ў снах... па незабыўных сцежках,
Па некранутых россыпах чарніц.
Бягу-лячу па травяных узмежках
Туды, дзе над вадою лозы ніц...

Там — дома! Ногі звесіўшы ў асокі,
На купіне высокай - беражку
Я зноў цікую жабак лупавокіх
І конікаў ганяю на лужку.

Там недзе ўжо расцвіў калгасны лубін,
Жаўцее поле — сонца залацей!
Там стукае пярун сярдзіта ў  бубен -
На неслухмяных сварыцца дзяцей

Там сыпле ў ногі восень грушы-дзічкі.
Над садам — водар цітавак густы.
Апоўначы задумлівыя знічкі
Са звонам з неба сыплюцца ў жыты.

А можа, гэта мне зусім не сніцца?
Душа туды лятае па начах?
Там п'е сасновы чысты дух жывіцы
І смутак цёплы ў маміных вачах.

Лятае... Там жа без мяне, у расстанні
Сумуюць поплаў, лес і сенажаць.
Ці не таму так часта плечы ўранні
Заплакана і стомлена дрыжаць...


Конік (белорусский)- кузнечик

Ліпень 2016


Рецензии
Очень тепло, душевно. Что такое- луб1к, водар цв1тавак?

Лариса Геращенко   10.03.2020 11:43     Заявить о нарушении
Благодарю, Лариса!
Лубін - люпин, водар цітавак - аромат титовок(титовка - сорт яблок)

Клавдия Семеновна   10.03.2020 18:35   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.