пажаданнi
Каб здаровая была
I прыгожай кветкай маю
аж да 100 гадоў цьвіла!
Каб табе бог даў унукаў
I да іх унучкаў тож,
Каб кахаў цябе і слухаў
Tвой каханы да таго ж!
Каб не знала адзіноты,
Заўжды весела была!
На работу ці з работы,
каб як пава ты плыла!
Каб хацелася кахацца
І каб мела к таму сілы,
Каб да ранку цалавацца
Не стамлялася ты з мілым!
Каб аб тым жыцці-каханні
Ўспамін жыў праз вякі!
Каб складаліся паданні
І чыталі б іх дзяўкі!
Хай цябе бароніць божа
Шляхам к шчасцю хай вядзе
Каб вясёлай і прыгожай
Была як ніхто й нідзе!
Поўны келіх пажаданняў
За цябе п'ю сёння я
Каб здароў'я на растанне
Даў Бог, родная мая!
Свидетельство о публикации №116072904827