Штоначы я сяджу у iнтэрнэрце...
Не шукаю сяброў, не шукаю прыгод,
Мінаком назіраю, што дзеецца ў свеце
Што турбуе людзей дзень і ноч напралёт?
Той будуе масты, гэты яхты скупляе,
Каб найбольшыя ў свеце былі, цэлы флот!
Трэці піша пасты і так грошы зьбірае,
Каб дзіця пралячыць ці дагледзець сірот.
Тут малітвы да прэзідэнтаў, там да душаў людзей
У надзеі, што тыя не будуць глухімі да плачу.
Раскрываюцца сэрцы, давяраецца ўсё інтэрнэту
Спадзяемся на цуд, на вязенне, ''авось'' ці ўдачу.
Вось і я пакрыху падыйшоў да высновы,
Чалавеку не важна, што тая малітва нясе
Ці прагрэс, ці праклён, ці пустыя мо' словы
Ён чуць хоча яе, каб надзеі не ўмерлі ўсе.
Свидетельство о публикации №116072904752