Я ёсць такi, бо ты такая!

Я ёсць такі, бо ты такая!
І Богу ўдзячны вечна буду
За тое, што  цябе шукаю
Ў безгранічным моры люду!
За тое, што больш не сумую,
А маю плён, іду да мэты
І перашкоды ўсе штурмую,
Бо зоркай пуцяводнай мне ты!
Я ўдзячны, што між зорак неба,
Што прыгажосць даюць зеніту,
Бог выбраў для душы што трэба -
Дзве зоркі з бляскам малахіту!
Я ўдзячны, што адкрыў дарогі
У райскі сад мне ён тады,
Калі сумненні і трывогі
Жыццё рабілі спрэс з нуды!
Нас не раздзеляць мораў воды,
Ні буры, ні туманы! Не!
Бо мы пазналі цуд прыроды
На яве, а не толькі ў сне!
Калі ж нас сілай раз'яднае 
Няўмольны лёс, то ў сэрцах жар,
Ён не затушыць, бо палае
Кахання першага ў іх дар!


Рецензии