Роздум ля замка Радзiвiлау

Ля відушчых каменняў, муроў пасівелых,
Дзе прымалі з пашанай заможных гасцей,
Я знаходжу крупінкі забытае веры,
Што ў пачуццях маіх да вышыняў расце.

Я заплюшчваю вочы, і бачу,што ў замку
Радзівілы спраўляюць святочны свой баль.
Маладзіцы гуляюць па весняму парку,
І альтанка глядзіць зацікаўлена ўдаль.

Пазалочаны келіх з віном недапітым,
Цені свечак, бы здані, хістаюць святло.
І партрэты на сценах згушчаюць палітры,
Несучы незгасальнае ў сэрцы цяпло.

Хто прызнаецца шчыра душы чалавечай,
Што знічтожылі хамы яе хараство?
Хіба толькі партрэты на сценах
Ці свечкі,
Ці крыжы,
Што глядзяць у маўклівы прастор?


Рецензии