Як казёл Хаму злякау

Дзед Хама сабраўся ўранні
Ехаць з бабкай на базар.
Пагрузіў на воз старанні,
Ды паклаў ля іх казла.

Сем карзін гурочкаў свежых,
Сала пуд і бульбы мех
Ён вязе на возе ў Свержань:
Не прадаць тавар той – грэх!

Бабка ўселася на возе,
Кажа дзеду: – Паганяй!
Мчыць кабылка па дарозе –
Толькі пугаю страляй.

Калі сонца ў небе спала –
Занялі найлепшы стол.
Пах гурочкаў тых і сала
Быў чуцён за метраў сто.

Прадалі ўсё за гадзіну.
Толькі вось – бяда з казлом:
Не бяруць яго на дзіва,
Не бяруць, нібы на зло.

Бачыць дзед – брыдзе бабуля,
А на прывязі – каза.
Падляцеў, нібыта куля,
Кажа ёй: – Купі казла!

– Ён пародзісты, спакойны,
Шмат не п'е, і шмат не есць.
Пройдзе год, і статак дойны
Будзе ў вас з галоваў шэсць...

Бабка радасна кіўнула:
– Так і быць! – бяру яго!
А калі зняла свой клунак –
Сэрца ў дзеда адлягло.

Там гарэлачка, кілбаска,
Паляндвіца, кумпячок...
Кажа дзеду: – Калі ласка,
Пачастуйся, землячок!

Дзед вусы пагладзіў пальцам –
Выпіў чарку, прыкусіў.
А бабуля цягне сальца:
– Еш, каб болей не прасіў.

Адлічыла хутка грошы,
Падала з рукі ў руку.
– Кажаш,  што казёл харошы?
– Што ж, паверу земляку.

Дзед ад радасці вялікай
Паімчаў з апошніх сіл.
Ды бяду, відаць наклікаў,
Хоць і чарку закусіў.

Паказаў бабулі грошы,
А яна рукаю – хваць.
Кажа: – Козлік быў харошы,
Трэба дзед нам уцякаць.

Дзед на воз ускочыў хутка,
Ды зыбыў адзець хамут.
Ехаў з бабкай трое сутак –
Так казёл злякаў Хаму.


Рецензии