26, 07, 2016 вторник
Надзею я жадаю зноў вярнуць,...расхінуць вокны , дзверы, на сметнік выкінуць замок, які вісіць на сэрцы столькі год ужо... ці лепей здам у металалом ...капейку зараблю , а мо і цэнт які ... Радзіма! Маці ты мая! Ты палюбі мяне ізноў! Бо я - твая! І па крыві, і па любові... да Волі, годнасці, Свабоды!
А па сумленню жыць вучыць не трэба . Яно або ў нас ёсць, або прададзена ... за смачны , тлусты, з маслам і з ікрой... кавалак хлеба
Рецензии