Доуга жывуць толькi цiхiя людзi...

Доўга жывуць толькі ціхія людзі,
Бо не мяшаюць магутным нідзе.
З талентам хто - той ім ворагам будзе
І апынецца знячеўку ў бядзе!
Хочаш жыць доўга  - маліся лепш богу,
Дзякуй яму за цяпло і святло.
І паляпшаць не патрэбна нічога,
Лепей пакінуць усё як было.
Жыць, як казалі "...мая хата с краю!"
Ды і да крайняй падыдзе чарга!
Хто сваім блізкім дабра не жадае,
Жыці не будзе, а тлеці ільга!


Рецензии