Пад лiпамi
Пад лiпамi, нiбы пад абразамi,
стаiш у дзяцiнстве, у cьвеце залатым,
а слёзы льюцца, высыхаюць самi -
не варушысь, не клапацiсь аб тым.
Чыя душа да сонца паляцела,
хай не асмалiць крылаЎ да вугля,
калiсьцi i маё радное цела
пачне сваё Ўваскрэшанне з нуля,
а дрэвы моЎчкi тояць цень салодкi,
зямля пад iмi з прысмакам любвi.
Вось дзень прайшоЎ, ён быЎ такi кароткi,
"Сарвi, - шапоча лiпа мне, - сарвi".
2016
Свидетельство о публикации №116072110204
"не варушысь, не клапацiсь аб тым."
лепш было-б напiсаць:
""не варушыся, не клапацiся ты аб тым.""
Чаму менавiта так? Русiфiкацыя нашай мовы гэта не ёсьць добра. I яшчэ. Калi Вы ўжываеце "у cьвеце" замест "свеце" (i гэта правiльна!), трэба быць пасьлядоўным - "слёзы -сьлёзы".
З павагай,
Александр Булава 2 25.09.2016 19:25 Заявить о нарушении