Дзiцячы масажык

Штодзённа маленькі сыночак мне кажа,
Ды спінку хутчэй падстаўляе сваю:
- Матуля, зрабі, калі ласка, масажык
Пра рэйкі ды шпалы! Я вельмі люблю!

Ад козыту сынка заходзіцца смехам,
Калі пачынаю выводзіць кругі.
Як быццам цягнік тут па рэйкам праехаў,
Ды зерне рассыпаў яму на бакі.

Я плечыкі тыкаю, куркам падобна,
Якія прыйшлі тое зерне дзяўбсці.
І як жа тут можна ўлежаць лагодна,
Калі казытаць пачынаю,скубсці,               
               
Шчыпаць, быццам гусі? І сынка смяецца!
Мядзведзем я тупаю, зайцам скачу.
А спінка маленькая вужыкам уецца:
- Матуля, яшчэ раз! Яшчэ раз хачу!

І зноў я на плечыках рэйкі малюю,
Ды шпалы ўпоперак пальцам вяду.
А ў думках чыгунку сваю дарагую
Сабе ўяўляю, як побач іду.

Адзінай дарогай мы звязаны разам!
І нават з масажу ўяўны цягнік
У дзяцінстве яшчэ спадабаўся адразу,
Калі на плячах адчуваўся маіх.

І мне казытліва выводзіла маці
І рэйкі, ды шпалы сваёю рукой.
А зараз штодзённа свайму я дзіцяці
Раблю той масажык на спінцы малой.

07.2016


Рецензии
Света, слушала сегодня по радио это стихотворение. Здорово! Даже твоему сыночку позавидовала... С улыбкой и теплом, Тамара.

Гонтарева Тамара   27.06.2023 15:49     Заявить о нарушении